Salmos 67

Que los pueblos te alaben

Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм. Сьпеў. 2Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Сэлях) 3каб на зямлі мы пазналі шлях Твой, між усімі народамі — збаўленьне Тваё.

4Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы. 5Будуць весяліцца і радавацца ўсе народы, бо Ты будзеш судзіць народы справядліва і будзеш весьці народы на зямлі. (Сэлях) 6Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.

7Зямля дасьць ураджай свой; няхай дабраславіць нас Бог, Бог наш! 8Няхай дабраславіць нас Бог, і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі!

¡Copiado!
Aa