Salmos 63

Mi alma tiene sed de ti

Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай. 2Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю, Цябе прагне душа мая, па Табе тужыць цела маё ў сухой і спрагнёнай зямлі, на бязводзьдзі. 3Гэтак я ўглядаўся на Цябе ў сьвятасьці Тваёй, каб убачыць моц Тваю і славу Тваю.

4Бо міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць. 5Гэтак буду я дабраслаўляць Цябе ў жыцьці маім, у імя Тваё буду рукі мае ўзьнімаць. 6Быццам тлушчам і тлустасьцю насычаецца душа мая, і сьпевам хвалы будуць хваліць Цябе вусны мае, 7калі я на ложку маім пра Цябе ўспамінаю, калі ў часе варты [начной] пра Цябе разважаю.

8Бо Ты быў успамогай мне, і ў ценю крылаў Тваіх буду весяліцца. 9Прыляпілася да Цябе душа мая, падтрымлівае мяне правіца Твая. 10А тыя, што шукаюць загубы душы маёй, пойдуць у глыбіні зямлі, 11будуць аддадзены яны ў рукі мяча, стануцца здабычай шакалаў.

12І валадар узрадуецца ў Богу; і будзе хваліцца кожны, хто Ім прысягае, бо будуць заткнёныя вусны таго, хто гаворыць хлусьню.

¡Copiado!
Aa