Salmos 14

Dice el necio en su corazón

Кіраўніку хору. Давіда. Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: «Няма Бога!» Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро. 2Глянуў ГОСПАД з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае. 3Усе ўхіліліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!

4Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і ГОСПАДА ня клічуць? 5І будуць яны там у страху вялікім, бо ёсьць ГОСПАД у пакаленьні праведнікаў! 6Радай прыгнечанага вы пагарджаеце, але ГОСПАД — прыстанішча ягонае.

7Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі ГОСПАД верне палонных народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!

¡Copiado!
Aa