Salmos 11
En el Señor me refugio
Кіраўніку хору. Давіда. У ГОСПАДЗЕ маю надзею. Чаму вы кажаце душы маёй: «Уцякаючы, уцякай на горы вашыя, як птушка»? 2Бо вось, бязбожнікі нацягнулі лук, палажылі стралу сваю на цяціве, каб упоцемках страляць у правых сэрцам. 3Калі падмуркі будуць раскіданыя, што зробіць праведнік?
4ГОСПАД у сьвятой сьвятыні Сваёй; пасад ГОСПАДА ў небе, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых. 5ГОСПАД выпрабоўвае праведніка, але бязбожніка і таго, які любіць няправасьць, ненавідзіць душа Ягоная. 6Дажджом спашле Ён кары на бязбожнікаў; агонь, і серка, і вецер палючы будуць часткаю келіха іхняга, 7бо ГОСПАД праведны і любіць праведнасьць; правыя будуць бачыць аблічча Ягонае.
¡Copiado!
Aa