Proverbios 27

No te jactes del día de mañana

Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што гэты дзень народзіць. 2Няхай іншы хваліць цябе, а ня вусны твае, нехта чужы, а ня губы твае. 3Камень цяжкі і пясок важкі, але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.

4Гнеў нястрымны і ярасьць бязьлітасная, але хто ўстаіць перад рэўнасьцю? 5Лепш адкрытае дакараньне, чым схаваная любоў. 6Раны ад таго, хто любіць, [выказваюць] вернасьць [ягоную], а пацалункі ненавісьніка шматлікія.

7Душа насычаная топчацца па мёдзе, а душы галоднай усё горкае салодкае. 8Як птушка, што пакінула гняздо сваё, так чалавек, які пакідае месца сваё. 9Алей і кадзіла радуюць сэрца, а салодкасьць бліжняга — у парадзе ад душы.

10Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка. 11Будзь мудры, сыне мой, і ўзрадуй сэрца маё, каб мог я адказаць таму, хто зьневажае мяне. 12Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.

13Забяры адзеньне яго, бо ён паручыўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго. 14Таму, хто рана раніцаю гучным голасам дабраслаўляе бліжняга свайго, палічаць гэта за праклён. 15Няспыннае капаньне [праз дах] у дажджлівы дзень і сварлівая жонка — аднолькавыя.

16Хто [спрабуе] схаваць яе, хавае вецер і пахкі алей у правай руцэ сваёй, які выдае сябе. 17Жалеза жалезам вострыцца, а чалавек вострыць аблічча бліжняга свайго. 18Хто даглядае дрэва фігавае, будзе есьці плады яго, а хто пільнуецца гаспадара свайго, будзе ў пашане.

19Як у вадзе аблічча да аблічча, так сэрца чалавека — да чалавека. 20Адхлань і пекла ненасытныя, і вочы чалавека ненасытныя. 21Літавальны гаршчок для срэбра і горан для золата, а для чалавека — вусны, якія хваляць яго.

22Хоць будзеш таўчы неразумнага таўкачом паміж зерня ў ступе, дурнота ягоная не адыйдзе ад яго. 23Ведай добра авечак тваіх, зьвяртай сэрца тваё да статкаў тваіх, 24бо багацьце ня вечнае, і ці ж дыядэма [перадаецца] з пакаленьня ў пакаленьне?

25Вырастае трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць сена з гораў. 26Ягняты — на вопратку табе, і казлы — плата за поле. 27І досыць казінага малака на ежу табе, і на ежу дому твайму, і на жыцьцё для служак тваіх.

¡Copiado!
Aa