Proverbios 22

Más vale el buen nombre que las riquezas

Лепш [добрае] імя, чым вялікія багацьці, лепш добрая слава, чым срэбра і золата. 2Багаты і бедны сустракаюцца, Творца іх усіх — ГОСПАД. 3Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.

4[Нагарода] за пакору і страх перад ГОСПАДАМ — багацьце, і слава, і жыцьцё. 5Церні і пасткі на шляху крывадушнага, а хто захоўвае душу сваю, той аддаляецца ад іх. 6Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.

7Багаты пануе над бедным, і чалавек, які ўзяў пазыку, — слуга паверніка. 8Хто сее беззаконьне, той будзе жаць ліха, і кій гневу ягонага будзе зьнішчаны. 9Хто мае добрае вока, той будзе дабраслаўлёны, бо з хлеба свайго дае ўбогаму.

10Выгані насьмешніка, і адыйдзе звадка, і суцішацца спрэчкі і абразы. 11Хто любіць чыстасьць сэрца, у таго ласка на вуснах яго, і валадар з ім сябруе. 12Вочы ГОСПАДА захоўваюць веданьне, Ён касуе словы ліхадзея.

13Гультай кажа: «Леў на двары, пасярод плошчы я буду забіты». 14Вусны чужаніцы — глыбокая яма; на каго загневаўся ГОСПАД, той уваліцца туды. 15Дурасьць прывязаная да сэрца юнака, але дубец настаўленьня выганіць яе.

16Хто ўціскае ўбогага, каб памножыць сваё, і дае багатаму, той згалее.

Los dichos de los sabios

17Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца тваё зьвярні да ведаў маіх, 18бо цудоўна будзе, калі захаваеш іх у нутры тваім, і будуць яны таксама на вуснах тваіх, 19каб пэўнасьць твая была ў ГОСПАДЗЕ, я вучу цябе сёньня.

20Ці ж не пісаў я табе тройчы парады і навучаньні, 21каб паведаміць табе дакладныя словы праўды, каб ты мог перадаць словы праўды тым, што паслалі цябе? 22Не абдзірай убогага, таму што ён убогі, і не ўціскай прыгнечанага каля брамы, 23бо ГОСПАД будзе бараніць у справе іхняй і адбярэ душу ў тых, якія іх абіраюць.

24Не сябруй з васпанам гняўлівым і з чалавекам нястрыманым не хадзі, 25каб ты не навучыўся сьцежкам яго і не нацягнуў пятлі на душу тваю. 26Ня будзь з тых, што даюць руку, што заручаюцца за даўгі.

27Калі ня маеш, чым заплаціць, навошта маюць забраць з-пад цябе ложак твой? 28Не перасоўвай мяжы старадаўняй, якую вызначылі бацькі твае. 29Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.

¡Copiado!
Aa