Mateo 24
Las señales del fin
І, выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні; і падыйшлі вучні Ягоныя, каб паказаць Яму пабудовы сьвятыні. 2А Ісус сказаў ім: «Ці бачыце ўсё гэтае? Сапраўды кажу вам: не застанецца тут камяня на камяні, які б ня быў зруйнаваны». 3А калі сядзеў Ён на гары Аліўнай, падыйшлі да Яго вучні насамоце, кажучы: «Скажы нам, калі гэта будзе, і які знак Твайго прыйсьця і сканчэньня веку?»
4І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Глядзіце, каб ніхто не падмануў вас, 5бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы: “Я — Хрыстос”, — і шмат каго падмануць. 6Маеце чуць пра войны і чуткі ваенныя. Глядзіце, не трывожцеся, бо ўсё гэта мусіць стацца, але гэта яшчэ не канец.
7Бо паўстане народ на народ і валадарства на валадарства; і будуць голад, і пошасьці, і землятрусы месцамі. 8А ўсё гэтае — пачатак мукаў радзін.
El evangelio predicado a todas las naciones
9Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас, і зьненавідзяць вас усе народы за імя Маё. 10І тады згоршацца многія; і будуць выдаваць адзін аднаго, і ненавідзець адзін аднаго. 11І многія фальшывыя прарокі паўстануць, і падмануць многіх.
12І дзеля памнажэньня беззаконьня ў многіх асьцюдзянее любоў. 13А хто вытрывае да канца, будзе збаўлены. 14І будзе абвешчанае гэтае Эвангельле Валадарства па ўсім сьвеце на сьведчаньне ўсім народам, і тады прыйдзе канец.
La abominación desoladora
15Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня, пра якую сказаў Данііл прарок, што паўстане на месцы сьвятым, — хто чытае, няхай зразумее, — 16тады тыя, што ў Юдэі, няхай бягуць у горы, 17хто на даху, няхай не зыходзіць узяць што з дому свайго, 18і хто ў полі, няхай не варочаецца назад узяць адзеньне сваё.
19Гора ж тым, якія цяжарныя і якія кормяць грудзьмі, у тыя дні. 20Маліцеся ж, каб ня сталіся ўцёкі вашыя зімою або ў суботу. 21Бо тады будзе вялікі прыгнёт, якога не было ад пачатку сьвету аж дагэтуль, і ня будзе.
22І калі б не былі скарочаныя тыя дні, не было б збаўленае ніводнае цела, але дзеля выбраных будуць скарочаныя тыя дні. 23Тады, калі хто скажа вам: “Вось, тут Хрыстос, ці там”, — ня верце. 24Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.
25Вось, Я наперад сказаў вам.
La venida del Hijo del Hombre
26Дык, калі скажуць вам: “Вось, Ён у пустыні”, — не выходзьце; “Вось, Ён у пакоях”, — ня верце. 27Бо, як бліскавіца выходзіць з усходу і сьвеціць да захаду, так будзе і прыйсьце Сына Чалавечага. 28Бо дзе мёртвае цела, там зьбяруцца і арлы.
29А адразу пасьля прыгнёту дзён тых сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі ўпадуць з неба, і сілы нябесныя захістаюцца. 30І тады зьявіцца знак Сына Чалавечага ў небе, і тады заплачуць усе калены зямлі і ўгледзяць Сына Чалавечага, Які ідзе на аблоках нябесных з сілаю і славаю вялікаю. 31І пашле Ён анёлаў Сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць яны выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю неба да краю яго.
Aprended de la higuera
32У дрэва фігавага навучыцеся прыповесьці: калі ўжо галінка ягоная робіцца мяккаю і пускае лісты, ведаеце, што блізка лета. 33Гэтак і вы, калі ўбачыце ўсё гэтае, ведайце, што блізка, у дзьвярах. 34Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленьне гэтае, як усё гэта станецца.
35Неба і зямля прамінуць; а словы Мае не прамінуць.
Nadie sabe el día
36А пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, нават анёлы, якія ў небе, а толькі Айцец Мой адзін. 37Але, як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыйсьце Сына Чалавечага. 38Бо як было ў дні перад патопам: елі, пілі, жаніліся і замуж выходзілі, аж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг, 39і не разумелі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, так будзе і ў прыйсьце Сына Чалавечага.
40Тады будуць двое ў полі: адзін бярэцца, а другі пакідаецца. 41Дзьве, якія мелюць у жорнах: адна бярэцца, а другая пакідаецца. 42Дык чувайце, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе.
43Вы ж разумееце тое, што, калі б ведаў гаспадар дому, у якую варту прыйдзе злодзей, чуваў бы і не дапусьціў падкапаць дом свой. 44Дзеля гэтага і вы будзьце падрыхтаваныя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце. 45Хто такі верны і мудры слуга, якога гаспадар ягоны паставіў над хатнімі сваімі даваць ім ежу ў свой час?
46Шчасьлівы той слуга, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэтак. 47Сапраўды кажу вам, што над усёю маёмасьцю сваёю паставіць яго. 48А калі скажа той злы слуга ў сэрцы сваім: “Марудзіць прыйсьці гаспадар мой”, — 49і пачне біць таварышаў сваіх, таксама есьці і піць з п’яніцамі, — 50прыйдзе гаспадар слугі таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня ведае, 51і адлучыць яго, і ўчыніць яму адзін лёс з крывадушнікамі; там будзе плач і скрыгат зубоў.