Josué 16
La porción de Efraín
Жэрабям [выпала] спадчына сынам Язэпа ад Ярдану насупраць Ерыхону да водаў Ерыхону з усходу; праз пустыню ішла [мяжа] ад Ерыхону па гарах да Бэтэлю. 2А ад Бэтэлю [мяжа] ішла да Люзу і праходзіла да межаў Аркейцаў у Атароце, 3і зыходзіла да мора да мяжы Яфлетцаў, і аж да мяжы ніжняга Бэт-Харону, і да Гезэру, і спынялася каля мора.
4І ўспадкаемілі гэта сыны Язэпа: Манаса і Эфраім. 5Мяжа сыноў Эфраіма паводле сем'яў іхніх была такая: мяжой спадчыны іхняй на ўсходзе быў Атарот-Адар аж да верхняга Бэт-Харону. 6І мяжа ішла да мора, да Міхмэтату на поўначы, і паварочвала мяжа на ўсход праз Танат-Шыле і цягнулася на ўсход да Янааху.
7З Янааху зыходзіла да Атароту і Наары, і праходзіла каля Ерыхону, і спынялася каля Ярдану. 8З Тапуаху ішла мяжа на захад да ручая Кана і даходзіла да мора. Гэта спадчына пакаленьня Эфраіма паводле сем'яў іхніх. 9І сыны Эфраіма мелі паасобныя гарады пасярод спадчыны сыноў Манасы, усе гэтыя гарады і вёскі іхнія.
10Але яны ня выгналі Хананейцаў, якія жылі ў Гезэры. І Хананейцы жывуць сярод Эфраіма да сёньняшняга дня як прыгонныя.