Job 33

Dios habla de más de una manera

Дык выслухай, Ёве, прамову маю і прыхілі вуха на ўсе словы мае. 2Вось, я адкрываю вусны свае, і язык мой гаворыць у вуснах маіх. 3Ад шчырага сэрца плывуць словы мае, і яснае веданьне кажуць вусны мае.

4Дух Божы ўчыніў мяне, і дыханьне Усемагутнага ажывіла мяне. 5Падрыхтуйся і стань перад абліччам маім, і прадстаў справу тваю. 6Вось, я, як вусны твае перад Богам, таксама я з гліны ўфармаваны.

7Вось страх [перада] мною няхай цябе не палохае, і рука мая няхай ня будзе цяжкаю над табою. 8Тое, што ты гаварыў — у вушах маіх, і я чуў голас словаў тваіх: 9“Чысты я, бяз грэху, беззаганны, і няма віны ў-ва мне.

10Але [Бог] знайшоў абвінавачваньне супраць мяне, і лічыць мяне ворагам Сваім. 11Ён закаваў у кайданы ногі мае, пільнуе ўсе сьцежкі мае”. 12Вось, у гэтым ты няправедны. Я адкажу табе, бо Бог большы за чалавека.

13Чаму ты спрачаешся з Ім, што Ён не адказвае табе ніводнага слова? 14Бог прамаўляе і адзін раз, і другі, а [чалавек] не зважае на гэта. 15У сьне і ў відзежы начным, калі моцны сон агартае людзей і ў дрымоце на ложку, 16адкрывае Ён вуха людзям, і палохае іх у зьявах, 17каб адвярнуць чалавека ад учынкаў [ліхіх], і вызваліць яго ад пыхлівасьці, 18каб захаваць душу ягоную ад магілы, і жыцьцё ягонае, каб не загінула ад дзіды.

19Ён дакарае яго хваробаю на ложку ягоным і болем безупынным у костках ягоных. 20І жыцьцё ягонае брыдзіцца хлебам, і душа ягоная — страваю найлепшаю. 21Цела яго зьнікае на вачах, і косткі, звычайна ня бачныя, адкрываюцца.

22Набліжаецца душа ягоная да магілы, і жыцьцё ягонае — да памёршых. 23Калі пры ім анёл-абаронца, адзін з тысячы, які распавядзе чалавеку, у чым праведнасьць ягоная, 24тады зьлітуецца [Бог] над ім і скажа: “Выратуй яго, каб не ішоў ён у магілу, бо Я знайшоў выкуп [за яго]”.

25Тады цела ягонае стане, як у маладосьці, і вернецца ён у дні юнацтва свайго. 26Ён будзе маліць Бога, і [Бог] будзе спагадны яму, і ўбачыць аблічча ягонае радасным, і верне чалавеку праведнасьць ягоную. 27І ён паглядзіць на людзей і скажа: “Я грашыў і чыніў няправасьць, і не аднагароджана мне.

28Ён выкупіў душу маю, каб не трапіла ў магілу, і будзе бачыць сьвятло жыцьцё маё”. 29Вось, усё гэта робіць Бог два, і тры разы з чалавекам, 30каб адвесьці душу ягоную ад магілы, і прасьвятліць яго сьвятлом жывых.

31Уважай, Ёве, паслухай мяне, і памаўчы, і я прамоўлю. 32Калі маеш словы, адкажы мне. Прамоў, бо хачу, каб ты аказаўся праведным. 33Калі ж ня маеш, паслухай мяне. Маўчы, і я навучу цябе мудрасьці».

¡Copiado!
Aa