Efesios 3

El misterio dado a conocer

Дзеля гэтага вось я, Павал, — вязень Ісуса Хрыста за вас, паганаў. 2Як вы чулі пра распарадкаваньне ласкі Божае, дадзенае мне дзеля вас, 3што паводле адкрыцьця Ён аб’явіў мне таямніцу, (як я коратка напісаў вышэй, 4з чаго, чытаючы, можаце зразумець маё разуменьне таямніцы Хрыстовай), 5якая ў іншых пакаленьнях не была вядомая сынам чалавечым, як цяпер адкрыта сьвятым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа, 6што і пагане ёсьць суспадчыньнікамі, і адным целам, і супольнікамі абяцаньня Ягонага ў Хрысьце праз Эвангельле, 7якога я стаўся служыцелем паводле дару ласкі Божае, дадзенае мне дзеяньнем сілы Яго.

8Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая — сярод паганаў дабравесьціць пра недасьледнае багацьце Хрыстовае 9і зрабіць яўным для ўсіх, якое ёсьць распарадкаваньне таямніцы, што схаваная ад вякоў у Богу, Які стварыў усё праз Ісуса Хрыста, 10каб цяпер праз Царкву сталася вядомаю начальствам і ўладам у нябёсах разнастайная мудрасьць Божая, 11паводле адвечнага вызначэньня, якое Ён зрабіў у Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым, 12у Якім маем адвагу і доступ з пэўнасьцю праз веру ў Яго.

13Таму прашу вас не журыцца з прычыны прыгнёту майго дзеля вас, бо гэта ёсьць слава вашая.

Arraigados y cimentados en amor

14Дзеля гэтага схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста, 15ад Якога мае назоў усякае бацькоўства ў небе і на зямлі, 16каб Ён даў вам, паводле багацьця славы Сваёй, сілай умацавацца праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку, 17каб Хрыстос пасяліўся праз веру ў сэрцах вашых, 18каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові, здолелі сьцяміць разам з усімі сьвятымі, што ёсьць шырыня і даўжыня, глыбіня і вышыня, 19і зразумець любоў Хрыстовую, якая вышэй за разуменьне, каб вам напоўніцца ўсёю поўняй Божаю.

20А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем, 21Яму слава ў Царкве ў Хрысьце Ісусе ў-ва ўсіх пакаленьнях на вякі вякоў. Амэн.

¡Copiado!
Aa