2 Reyes 2

Elías es llevado en el torbellino

І сталася, калі ГОСПАД узяў Ільлю ў неба ў віхуры, ішоў Ільля і Элісэй з Гільгалу. 2І сказаў Ільля Элісэю: «Застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне аж у Бэтэль». І сказаў Элісэй: «Як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, не пакіну цябе». І зыйшлі яны ў Бэтэль. 3І выйшлі сыны прарокаў, якія ў Бэтэлі, да Элісэя і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гас­падара твайго па-над галавою тваёй?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце».

4І сказаў яму Ільля: «Элісэй, застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне ў Ерыхон». А ён сказаў: «Як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, не пакіну цябе». І прыйшлі яны ў Ерыхон. 5І падыйшлі сыны прарокаў, якія ў Ерыхоне, да Элісэя, і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гас­падара твайго па-над галавою тваёй?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце!» 6І сказаў яму Ільля: «Застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне да Ярдану». А ён сказаў: «Як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, не пакіну цябе». І пайшлі яны абодва [разам].

7І пяцьдзясят чалавек з сыноў прарокаў пайшлі, і сталі насупраць здалёк, а яны абодва сталі каля Ярдану. 8І Ільля зьняў плашч свой, і скруціў, і ўдарыў ім па вадзе. І разьдзялілася [вада] ў адзін і ў другі бок, і яны перайшлі абодва па сухазем'і. 9І сталася, калі перайшлі, Ільля сказаў Элісэю: «Прасі, што мне зрабіць табе, пакуль ня буду забраны ад цябе». А Элісэй сказаў: «Няхай, прашу, дух твой [будзе] падвойна на мне!»

10І [Ільля] сказаў: «Цяжкога ты просіш. Калі ўбачыш мяне, як буду ўзяты ад цябе, бу­дзе табе гэта; а калі ня [ўбачыш], ня будзе». 11І сталася, калі яны ішлі і размаўлялі, вось, [зьявілася] калясьніца вогненная і коні вогненныя, і разьдзялілі абодвух, і Ільля ў віхуры ўзьняўся ў неба. 12А Элісэй глядзеў і крычаў: «Ойча мой! Ойча мой! Калясьніца Ізраіля і коньнікі ягоныя». І больш яго ўжо ня бачыў, і схапіў шаты свае, і разьдзёр іх на дзьве часткі.

13І падняў ён плашч Ільлі, які зваліўся з яго, і вярнуўся, і стаў на беразе Ярдану. 14І ўзяў плашч Ільлі, які зваліўся з яго, і ўдарыў па вадзе, і сказаў: «Дзе ГОСПАД, Бог Ільлі?» І ўдарыў па вадзе, і яна разьдзялілася ў адзін і ў другі бок, і Элісэй перайшоў.

El espíritu de Elías reposa sobre Eliseo

15І ўбачылі яго сыны прарокаў, якія [былі] ў Ерыхоне насупраць, і сказалі: «Дух Ільлі супачыў на Элісэі». І прыйшлі на спатканьне яму, і пакланіліся яму да зямлі, 16і сказалі яму: «Вось, між слугаў тваіх пяцьдзясят чалавек мужных. Няхай яны пойдуць і пашукаюць гаспадара твайго, ці часам не падняў яго Дух ГОСПАДА і не спусьціў на нейкай гары або ў лагчыне». А ён сказаў: «Не пасылайце!» 17Але яны налягалі на яго і надакучалі, і [Элісэй] сказаў: «Пасылайце». І паслалі яны пяцьдзясят чалавек, і яны шукалі [Ільлю] тры дні, і не знайшлі.

18І вярнуліся да [Элісэя], а ён быў у Ерыхоне, і ён сказаў ім: «Ці ж не казаў я вам: “Не ідзіце!”»

Las aguas son sanadas

19І сказалі жыхары гораду Элісэю: «Вось, разьмяшчэньне гораду гэтага добрае, як гаспадар наш бачыць, але вада кепская і зямля не дае пладоў». 20і ён сказаў: «Прынясіце мне новую місу і ўкіньце туды солі». І яны прынесьлі яму. 21І ён пайшоў да крыніцы вады, і ўкінуў туды соль, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Я аздаравіў ваду гэтую, і ня будзе тут больш ані сьмерці, ані бясплоднасьці”».

22І аздароўлена была вада па сёньняшні дзень паводле слова Элісэя, якое ён прамовіў.

Los muchachos que se burlaron de Eliseo

23І адтуль пайшоў ён у Бэтэль. І калі ён ішоў дарогаю, малыя хлопцы выбеглі з гораду і сьмяяліся з яго, і казалі яму: «Ідзі, лысы! Ідзі, лысы!» 24Ён павярнуўся да іх, і паглядзеў на іх, і пракляў іх у імя ГОСПАДА. І выйшлі дзьве мядзьведзіцы з лесу, і разарвалі сорак двух хлопцаў з іх. 25Адтуль пайшоў ён на гару Кармэль, а адтуль вярнуўся ў Самарыю.

¡Copiado!
Aa