2 Corintios 6

Las dificultades del ministerio

І працуючы разам [з Ім], мы просім, каб ласка Божая не надарма была атрыманая вамі. 2Бо Ён кажа: «У час прыемны Я выслухаў цябе і ў дзень збаўленьня дапамог табе». Вось, цяпер час адпаведны, вось, цяпер дзень збаўленьня! 3Мы нікому ні ў чым не даем спатыкненьня, каб ня ганілася служэньне, 4але ў-ва ўсім адрэкамэндоўваем вам сябе, як служыцеляў Божых, у вялікай цярплівасьці, у прыгнётах, у патрэбах, у ўцісках, 5у зьбіцьці, у вязьніцах, у забурэньнях, у працах, у чуваньнях, у пастах, 6у чысьціні, у веданьні, у доўгацярплівасьці, у ласкавасьці, у Духу Сьвятым, у любові некрывадушнай, 7у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй праведнасьці ў правай і ў левай руцэ, 8у славе і ганьбе, у ганьбаваньні і пахвале; нібы падманшчыкі, але праўдзівыя,

9як невядомыя, але пазнаваныя; як тыя, што паміраюць, але, вось, мы жывыя; як караныя, але не забіваныя; 10як засмучаныя, але заўсёды радасныя; як убогія, але многіх узбагачаем; як нічога ня маем, але ўсім валодаем. 11Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карыньцяне, сэрца нашае пашырылася.

12Вам ня цесна ў нас, але ў сэрцах вашых цесна. 13Дзеля гэткае ж платы кажу [вам], як дзецям, пашырцеся і вы.

No os unáis en yugo desigual

14Ня будзьце пад чужым ярмом з бязьвернымі, бо якое таварыства праведнасьці і беззаконьня? Якая супольнасьць у сьвятла з цемраю? 15А якая згода ў Хрыста з Бэліярам? Ці якая частка ў вернага з бязьверным? 16Ці якая лучнасьць у бажніцы Божай з ідаламі? Бо вы — бажніца Бога Жывога, як сказаў Бог: «Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».

17Дзеля гэтага: «Выйдзіце спасярод іх і аддзяліцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыйму вас». 18«І Я буду вам Айцом, і вы будзеце Мне сынамі і дочкамі, — кажа Госпад Усеўладны».

¡Copiado!
Aa