1 Crónicas 26
Los porteros
Чэргі прыдзьвернікаў, з [сыноў] Караха: Мэшэлемія, сын Карэ, з сыноў Асафа. 2І ў Мэшэлеміі сыны: Захарыя першародны, Эдыяэль другі, Зэвадыя трэці, Ятніэль чацьвёрты, 3Элям пяты, Егаханан шосты, Эліэгаэнай сёмы.
4Сыны Абэд-Эдома: Шэмая першародны, Егазавад другі, Ёах трэці, Сахар чацьвёрты, Натанаэль пяты, 5Аміэль шосты, Ісахар сёмы, Пэўлетай восьмы, бо Бог дабраславіў яго. 6І ў Шэмаі, сына ягонага, нарадзіліся сыны, якія кіравалі ў доме бацькі свайго, бо яны магутныя і мужныя.
7Сыны Шэмаі: Атні і Рафаэль, Абэд, Элізавад, браты ягоныя, сыны магутныя, Элігу і Самахія. 8Усе яны — з сыноў Абэд-Эдома; яны, і сыны іхнія, і браты іхнія, мужы магутныя, здатныя да служэньня: шэсьдзясят два з Абэд-Эдома. 9І ў Мэшэлеміі сыноў і братоў, сыноў магутных — васямнаццаць.
10І ў Хосы, з сыноў Мэрары, [былі] сыны: Шымры галоўны, хоць ён ня быў першародны, але бацька ягоны паставіў яго за галоўнага, 11Хілкія другі, Тэвалія трэці, Захарыя чацьвёрты; усіх сыноў і братоў у Хосы [было] трынаццаць. 12З іх былі чэргі прыдзьвернікаў, з галоўных мужоў, якія трымалі варту з братамі сваімі на служэньні ў Доме ГОСПАДА.
13І кідалі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, паводле дамоў бацькоў сваіх, пра кожную браму. 14І выпала жэрабя на ўсход для Шэлеміі. Для Захарыі, сына ягонага, разумнага дарадцы, кідалі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач; 15для Абэд-Эдома — на поўдзень, а сынам ягоным — каморы; 16для Шуппіма і Хосы — на захад, каля брамы Шалехет, пры шырокай дарозе, якая ўзыходзіць, варта насупраць варты.
17На ўсход — шэсьць лявітаў, на поўнач — на дзень чатыры, на поўдзень — на дзень чатыры, і пры каморах — два; 18на панадворку на захад — чатыры пры шырокай дарозе і два на самім панадворку. 19Гэта чэргі прыдзьвернікаў, сыноў Караха і сыноў Мэрары.
Los tesoreros y oficiales
20І лявіты: Ахія — над скарбніцамі Дому Божага і над скарбніцамі рэчаў пасьвячоных. 21Сыны Лаэдана, сына Гершона, ад Лаэдана, галовы [дому] бацькоў Лаэдана, сына Гершона: Ехіэль. 22Сыны Ехіэля: Зэтам і Ёэль, брат ягоны, — над скарбніцамі Дому ГОСПАДА.
23Для [сыноў] Амрама, Іцгара, Хеўрона і Узіэля: 24Шэвуэль, сын Гершома, сына Майсея, быў уладаром над скарбніцамі. 25І браты ягоныя ад Элезэра: Рэхавія, сын ягоны, і Ішая, сын ягоны, і Ёрам, сын ягоны, і Зіхры, сын ягоны, і Шэляміт, сын ягоны.
26Шэляміт і браты ягоныя [былі] над усімі скарбніцамі рэчаў пасьвячоных, якія пасьвяцілі валадар Давід і галовы [дамоў] бацькоў, тысячнікі, сотнікі і князі войска. 27З заваяваньняў і са здабычы яны пасьвячалі на падтрыманьне Дому ГОСПАДА. 28І ўсё, што пасьвяціў Самуэль відушчы, і Саўл, сын Кіша, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаў, сын Цэруі — усё пасьвечана [было] ў рукі Шэляміта і братоў ягоных.
29З [сыноў] Іцгара: Кенанія і сыны ягоныя — на служэньне вонкавае ў Ізраілі, наглядчыкамі і судзьдзямі. 30З [сыноў] Хеўрона: Хашавія і браты ягоныя, сыны мужныя, тысяча семсот, мелі нагляд над Ізраілем на гэтым баку Ярдану, на захад, у-ва ўсёй працы для ГОСПАДА і службе валадарскай. 31У [сыноў] Хеўрона Ерыя — галава [сыноў] Хеўрона, паводле радаводаў бацькоў сваіх. У саракавы год валадараньня Давіда шукалі і знайшлі сярод іх [людзей] магутных і мужных у Язэры Гілеадзкім.
32І браты ягоныя, сыны мужныя, дзьве тысячы семсот, галовы [дамоў] бацькоў. І паставіў іх валадар Давід над [сынамі] Рубэна, Гада і над паловай Манасы ў-ва ўсіх справах Божых і справах валадара.