1 Crónicas 23
Las divisiones de los levitas
І Давід стаў стары і насычаны днямі, і ён паставіў Салямона, сына свайго, за валадара над Ізраілем. 2І сабраў ён усіх князёў, і сьвятароў, і лявітаў. 3І былі палічаны лявіты ад трыццаці гадоў і вышэй; і быў лік іхні, паводле галоваў мужчынаў, — трыццаць восем тысячаў.
4З іх для кіраваньня працаю ў Доме ГОСПАДА — дваццаць чатыры тысячы, а наглядчыкаў і судзьдзяў — шэсьць тысячаў. 5І чатыры тысячы прыдзьвернікаў, і чатыры тысячы тых, якія хваляць ГОСПАДА на [музычных] інструмэнтах, якія зробленыя для хвалы. 6І падзяліў іх Давід на чэргі паводле сыноў Левія — Гершома, Кегата і Мэрары.
Los gersonitas
7З [сыноў] Гершома — Лаэдан і Шымэй. 8Сыны Лаэдана: галоўны — Ехіэль, Зэтам і Ёэль, тры. 9Сыны Шымэя: Шэляміт, Хазіэль і Харан, тры. Гэта галовы [дамоў] бацькоў Лаэдана.
10Сыны Шымэя: Яхат, Зіна, Еуш і Бэрыя. Гэта сыны Шымэя, чатыры. 11Яхат быў галоўны, а Зіна — другі; але Еуш і Бэрыя ня мелі шмат сыноў, і яны былі ў адной чарзе дому бацькі [свайго].
Los coatitas
12Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль, чатыры. 13Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон быў аддзелены, каб пасьвяціць яго для Сьвятога Сьвятых, яго і сыноў ягоных, на вякі, каб яны кадзілі перад абліччам ГОСПАДА, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Ягонае на вякі. 14А Майсей [быў] чалавек Божы, сыны ягоныя залічаныя да калена Левія.
15Сын Майсея: Гершом і Эліэзэр. 16Сыны Гершома: Шэвуэль галоўны. 17І былі сыны Эліэзэра: Рэхавія галоўны. І не было ў Эліэзэра іншых сыноў, а сыноў Рэхавіі было вельмі шмат.
18Сыны Іцгара: Шэляміт галоўны. 19Сыны Хеўрона: Ерыя галоўны, Амарыя другі, Ехазіэль трэці, Екамэам чацьвёрты. 20Сыны Узіэля: Міха галоўны, Ішшыя другі.
Los meraritas
21Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Сыны Махлі: Элеазар і Кіш. 22І памёр Элеазар, і не было ў яго сыноў, але толькі дочкі; і ўзялі іх сыны Кіша, браты іхнія. 23Сыны Мушы: Махлі, Эдэр, Ірэмот, тры.
Los nuevos deberes de los levitas
24Гэта сыны Левія, паводле дамоў бацькоў сваіх, галовы [дамоў] бацькоў, паводле сьпісаў сваіх, паводле ліку імёнаў, паводле галоваў іхніх, якія рабілі працу служэньня ў Доме ГОСПАДА, ад дваццаці гадоў і вышэй. 25Бо Давід сказаў: «ГОСПАД, Бог Ізраіля, даў супакой народу Свайму, і Ён будзе жыць у Ерусаліме на вякі. 26І таксама лявітам ня трэба насіць Сялібу і ўсялякія прылады ейныя для служэньня ў ёй».
27Таму, паводле апошніх словаў Давіда, палічаны сыны Левія ад дваццаці гадоў і вышэй, 28бо занятак іхні — быць пры сынах Аарона для служэньня ў Доме ГОСПАДА, на панадворках і ў пакоях, і дзеля ачышчэньня ўсяго сьвятога, і для выкананьня служэньня ў Доме Божым, 29і пры хлябах пакладных, і пры муцэ для ахвяры хлебнай, пры печыве прэсным, пры тым, што печанае і што смажанае, і пры ўсім, што ўзважваюць і мераюць, 30і каб яны станавіліся кожную раніцу славіць і хваліць ГОСПАДА, а таксама ўвечары, 31і пры ахвярах цэласпаленьня для ГОСПАДА ў суботы, у маладзік і ў сьвяты, у ліку, паводле парадку, вызначанага ім, назаўсёды перад абліччам ГОСПАДА, 32і каб яны стаялі на варце пры Намёце Спатканьня, на варце сьвятыні, і на варце пры сынах Аарона, братах сваіх, на служэньні ў Доме ГОСПАДА.