1 Crónicas 1
De Adán a Abraham
Адам, Сэт, Энос, 2Кейнан, Магалялеэль, Ярэд, 3Энох, Мэтушэлях, Лямэх, 4Ной, Сэм, Хам і Яфэт.
5Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас. 6Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма. 7Сыны Явана: Эліша, Таршыш, Кіттым і Раданім.
8Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут і Ханаан. 9Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама і Саўтэха. А сыны Раамы: Шэва і Дэдан. 10Куш нарадзіў Німрода; ён пачаў быць магутным на зямлі.
11А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма, 12Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма. 13А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, Хета, 14Евусэя, Амарэя, Гіргашэя, 15Хівея, Аркея, Сінэя, 16Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.
17Сыны Сэма: Элям, Асур, Арпахшад, Люд, Арам, Уц, Хуль, Гетэр і Мэшэх. 18Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра. 19У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Пэлег, бо ў дні ягоныя разьдзялілася зямля; а імя брата ягонага — Ёктан.
20Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха, 21Гадарама, Узаля, Дыклю, 22Аваля, Авімаэля, Шэву, 23Афіра, Хавілю і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.
24Сэм, Арпахшад, Шэлях, 25Эвэр, Пэлег, Рэву, 26Сэруг, Нахор, Тэрах, 27Абрам, ён жа Абрагам.
Los hijos de Abraham
28Сыны Абрагама: Ісаак і Ізмаэль. 29Вось радавод іхні: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам, 30Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма, 31Етур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаэля.
32[Вось] сыны Кетуры, наложніцы Абрагама; яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. А сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан. 33Сыны Мадыяна: Эфа, Этэр, Ханох, Авіда і Эльдаа. Гэтыя ўсе — сыны Кетуры. 34I нарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Эзаў і Ізраіль.
Los hijos de Esaú
35Сыны Эзава: Эліфаз, Рэўэль, Еуш, Ялам і Карах. 36Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Тымна і Амалек. 37Сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза.
Los hijos de Seir
38А сыны Сэіра: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан. 39Сыны Лётана: Хоры і Гамам; і сястра Лётана — Тымна. 40Сыны Шаваля: Алян, Манахат, Эваль, Шэфі і Анам. А сыны Цывеона: Ая і Ана.
41Сыны Аны: Дышон. А сыны Дышона: Хамран, Эшбан, Ітран і Херан. 42Сыны Эцэра: Більган, Зааван і Яакан. Сыны Дышана: Уц і Аран.
Los reyes de Edom
43І вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у Ізраілі: Бэла, сын Бэора, і імя гораду ягонага — Дынгава. 44I памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры. 45I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман.
46I памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; імя гораду ягонага — Авіт. 47I памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі. 48I памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавоту, што каля ракі.
49I памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора. 50I памёр Баал-Ханан, і валадарыў пасьля яго Гадад; і імя гораду ягонага — Паі; імя жонкі ягонай — Мэгетабэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагавы. 51I памёр Гадад. I былі князі ў Эдома: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт, 52князь Агалівама, князь Эля, князь Пінон, 53князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар, 54князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдому.